?

Log in

No account? Create an account

hurnievic


Падарожжа па Скандынавіі


Previous Entry Share Next Entry
Барнхольм. Маёрка Поўначы.
hurnievic


Калі мы толькі планавалі адпачынак на Барнхольме, то знаёмая на працы папярэдзіла, каб мы ўзялі цёплыя світары і плашчы супраць дажджа. На мае словы, што там улетку 30 градусаў яна адказала: ну-ну, мінус 30. Але нас гэта не напужала. Мы вярнуліся здаровыя і загарэлыя з цудоўнейшымі ўспамінамі і здымкамі.






Да Барнхольма можна дабрацца паромамі з двух польскіх гарадоў: Калабжэга і Свінавуйсця. Са Свінавуйсця можна нават забраць аўтамабіль на борт.



Паромы з Калабжэга прыплываюць у горад Нэкса на ўсходнім узбярэжжы выспы. Адтуль аўтобусам мы накіраваліся ў самы паўночны пункт вострава - горад Сандвіг(горад-спадарожнік Алінге).



Ратуш у Аллінге.



Маляўнічыя старыя вулачкі проста заварожваюць.



Большасці будынкаў у нашым мястэчку даўно ўжо стукнула за 200 гадоў.



Ідзем (я з Маскам злева) у бок гавані ў Алінге.



Па такіх трубах можна пазнаць смажальні рыбы. За нашых 100 тыс. там можна сядзець хоць суткі і паспрабаваць любыя гатункі рыбы і марозіва.



Проста прыгожы домік побач з нашым гатэлем.



Вуліца ў Алінге.



Сцяг Барнхольму можна сустрэць на кожным кроку. Дарэчы, неяк было падумалася, што так мог бы выглядаць сцяг БССР, каб наш правадыр павёў нас у Скандынавію:)



Яшчэ часцей сустракаюцца дацкія сцягі: у кожным двары, каля кожнай крамы, на кожнай яхце.



Мы з Максам ў краме мясцовых дэлікатэсаў.



Касцёл у Алінге. Калі не памыляюся, то яму каля 400 гадоў.



Ну і канешне ж мора. Так яно выглядала з нашай тэрасы.



А так з нашага пакою.



Два мае самыя любімыя чалавекі па дарозе на пляж.



Сонца яшчэ высока, так што бягом у ваду.



На жаль, Макс асмеліўся залазіць у ваду у падапошні дзень. Яму можна выбачыць, усё ж 15 месяцаў чалавеку.



Барнхольм - гэта рай для аматараў ровараў. За тыдзень за два ровары плоціцца каля 200 тыс. нашых грошай.



Едзем на роварах паглядзець на руіны самага старога замка ў Паўночнай Еўропе - Хамерсгусу (каля 1300 г.)



Па дарозе можна набыць клубніку альбо кветкі. Гандляры разлічваюць на сумленнасць турыстаў, таму грошыкі трэба кідаць у скрынку.



І вось ён ... замак.



Панарама з Замкавай гары.



На Барнхольме шмат маляўнічых сцежах для пешаходаў.



Эххх... што тут казаць:)



Вятракі на палях у фермераў.



Экалагічнасць на кожным кроку.



Млын у Гуд'еме. Сёння тут шыкоўны рэстаран марской кухні.



Гуд'ем лічыцца самым маляўнічым мястэчкам на выспе.



Невялічкія вулачкі, дзе заўсёды знойдзецца месца адпачыць.



Гуд'ем.



  • 1
на здароўе. з часам закіну рэшту.

  • 1