?

Log in

No account? Create an account

hurnievic


Падарожжа па Скандынавіі


Previous Entry Share Next Entry
(no subject)
hurnievic
 
На падставе майго сціплага допісу ў ЖЖ pavelsheremet накатаў немалы тэкст для “Беларускага партызана” з глабальнымі развагамі і вывадамі. Пасля ўважлівага чытання я прыйшоў да высновы, што амаль з усімі думкамі мэтра згаджаюся акрамя, відаць, асабістых момантаў. Атрымалася недарэчнасць.

На жаль параўнанне маёй уласнай гісторыі з мэсыджам, які хацеў данесці Павел, не вельмі ўдалося. Атрымалася як у тым польскім анекдоце: Па радыё сказалі, што на Параднай плошчы бясплатна раздаюць аўтамабілі. Усё гэта праўда апрача таго, што не на Параднай плошчы, а на Канстытуцыйнай, не ровары, а машыны, і не раздаюць, а крадуць.


Мой допіс пра Мілінкевіча сапраўды быў усур’ёз. Я сапраўды хацеў пачуць ад Мілінкевіча імя прарасійскага кандыдата. Я загаддзя ведаў, што ён яго ніколі не назаве, бо ён яго проста не ведае. Такая заява нараджае інсінуацыі і падазрэнні. Іх адрасатам, на маю думку, быў Някляеў. А што? Ані прарасійскі, ані праеўрапейскі. Гуртуе людзей не на ідэі, а на крыўдзе. Афіцыйна пра ўдзел у кампаніі не заяўляў. Усё сыходзіцца.

Але абвінавачанне кагосці ў пра .....чымсці там патрабуе моцных аргументаў, а Мілінкевіч іх проста не мае. Гэта могуць быць дапушчэнні, толькі і ўсяго. Таму ўвесь мой допіс быў адрасаваны выключна да заявы Мілінкевіча аб тым, што такі кандыдата будзе. Каб было зразумела: гэта быў крытычны тэкст у адрас Мілінкевіча, маўляў: калі кажаш А, то трэба сказаць і Б. (Дарэчы, праз два дні я прачытаў, што падчас сустрэчы ў Гомелі Мілінкевіч заявіў, што не ведае імя прарасійскага кандыдата).

Мае словы, якія цытуе Шэрамет – гэта самы звычайны сарказм альбо, калі хочаце, пад’ёб, а не гнеў, як гэта акрэсліў аўтар. Мяне стамляе, што нашыя “вечныя дэмакраты” вешаюць адзін на аднаго ярлыкі і абсалютна не адказваюць за свае словы. 

У тэксце Шэрамета прагучала парачка асабістых закідаў у мой бок, таму ўсё ж дазволю аднесціся да іх.

“Тут же яркие представители националистической части оппозиции заговорили о том, что Милинкевич знает имя кандидата России, и требуют это имя срочно назвать”.

Я не прадстаўнік апазіцыі. Я ніколі не быў у шэрагах аніякай партыі ці руху. Але найбольш мяне пацешыў ярлык “нацыяналістычны”. Думаю, што фрэнды, якія ведаюць мяне прыватна зараз не слаба рагочуць, бо ў чым у чым, але ў нацыяналізме мяне абвінаваціць ойййй як цяжка. Маё лявацкае сэрца моцна загрукала, калі я прачытаў гэты закід. Калісці я быў нацыяналістам, але ... няма таго, што раньш было. 

Пасмею дапусціць, што закід у нацыяналізме з’явіўся ў Паўла з-за таго, што я размаўляю па-беларуску і пішу на гэтай мове свой блог. Што ж... тут застаецца працытаваць толькі самога Паўла: Часто идеологические штампы вытесняют разум. Это мешает торжеству свободы в Беларуси.

Павел, часы, калі па-беларуску размаўлялі толькі нацыяналісты даўно мінулі. Але гэта можна спісаць на тваю доўгую адсутнасць у Беларусі.

Пра стэрэатыпы...

Дазволю сабе цытату аўтара:

“Молодой человек живет в Варшаве, работает на польской телестанции за польские деньги. Он уже получил польское гражданство и собирается купить квартиру и стать сапраудным палякам. При этом он активно защищает, как ему кажется, белорусские интересы, но все больше старается работать на польские СМИ и как можно сильнее закрепиться в Польше, которая и есть его вторая родина”.  

Мая радзіма – Беларусь, а Польшча – гэта мой дом. На маіх абодвух працах (Польскае радыё і Белсат) я маю вялікі камфорт, бо раблю тое, што мне падабаецца. Ніхто мяне не прымушае нікога мачыць альбо кагосці адбельваць. І за гэта я сапраўды люблю сваю працу. 

Пра беларускія інтарэсы. Калі б Павел больш дакладна патлумачыў, што гэта такое, то я б, магчыма і абгрунтаваў сваю пазіцыю па гэтым пытанні. 

“Иногда в разговоре он путается, кто же он на самом деле - белорус или поляк”.

Грамадзянствы ў мяне два, таму я і беларус і паляк. Эмацыйна я больш звязаны з Беларуссю, чым з Польшчай, хаця большую палову жыцця я пражыў па-за межамі Беларусі. Але я сапраўды не прывязваю вялікага значэння да нацыянальнасці, бо не гэта вызначае чалавека. 

В Польше ему очень нравится, он прожил там уже почти треть своей молодой жизни и старается стать своим в этой прекрасной (без иронии) и комфортной стране.

Абсалютная рацыя. Польшча гэта цудоўная і камфортная краіна дзе я не адчуваю сябе чужым. І гэта даволі даўно. 


То, что он рискует превратиться в польскую подстилку, политическую проститутку Варшавы (это я пишу по аналогии с его гневной репликой), его не смущает. 


Яшчэ раз: рэпліка была не гнеўнай, а саркастычнай. Фразы пра падсцілак і прастытутак мяне ні бянтэжаць. Ёсць вашынгтонскія падсцілкі, ёсць маскоўскія, ёсць кейптаўнскія і, натуральна, варшаўскія. Што ж зробіш, такая праца журналіста. Думаю, што Павел з гэтым спрачацца не будзе. 

Он, конечно, тут же скажет, что поляки не угрожают национальному возрождению белорусов в такой мере, как русские, поэтому брать польские деньги незазорно и выполнять инструкции польской политической элиты даже почетно.

Якое гэта адчуванне, калі ўкладаеш чалавеку ў вусны словы, якія ён ніколі не казаў? Нацыянальнаму адраджэнню не пагражаюць ані палякі, ані рускія, найбольш яму пагражаюць самі беларусы.  

Браць польскія грошы – гэта не ганьба. Таксама як і Шэрамету браць рускія, а камусці яшчэ чэшскія ці амерыканскія. Працую я згодна са сваім сумленнем, падаткі плачу спраўна. Інструкцый на вочы я не бачыў, таму яны мяне асабліва не хвалююць. 

Покажите им пророссийского кандидата! Они хотят посмотреть ему в глаза! Их пугает эта политическая проститутка! А в глаза Милинкевичу не хотите заглянуть?

Дык як раз і заглядваю. Я патрабую, каб чалавек, які меціць на галоўную пасаду ў краіне быў паслядоўным. 

Чрезвычайно приятно бороться за свободу Беларуси из Праги или Варшавы, еще более комфортно, учитывая мощный соцпакет, третировать Лукашенко из Стокгольма. Борьба из Москвы всегда кажется подозрительной, бежавшие от режима белорусы на Восток не кажутся настоящими белорусами. Кто-то же должен приватизировать знамя возвышенной борьбы за белорусский народ. Конечно, все настоящие борцы на Западе, кто бы сомневался! Они годами не появляются на родине, но всегда о ней помнят и на очередной конгрессе в Брюсселе, Вашингтоне или Кейптауне о своей любви и борьбе расскажут.

Калі гэта камень у мой агарод, то мне па-барабану адкуль хто вядзе сваю барацьбу: з Масквы, Варшавы ці Прагі. Кожны выбірае тое, што яму бліжэй да сэрца. Дзяліць беларусаў на заходніх і ўсходніх - поўнае глупства. Зрэшты, я пра гэта пісаў у ЖЖ і раней. Дзіўна, што Павел пра гэта піша ў кантэксце маіх поглядаў, бо два месяцы таму ён мімаходам  у мяне спытаў, ці лічу я яго здраднікам. "Мне да фені якое ў каго грамадзянства" - сказаў я тады. 

Упершыню пра ўсе гэтыя рэчы мы размаўлялі з Шэраметам яшчэ 4 гады таму.  Відаць, увесь гэты час у Паўла не было адпаведнай нагоды, каб напісаць пра набалелае, а калі знайшлася, то і тая аказалася памылковай.

P.S. Ага, Павел, кватэру я набыў амаль тры гады таму.







  • 1
так шмат літараў з раніцы... жах. гаўном палілі, ці што здарылася?

прачытаў першакрыніцу. гаўном палітая ўся беларуская эміграцыя.

ён не столькі палівае, колькі хоча праз крытыку паказаць, што і беларусы ў расіі не горшыя. так мне падалося.

праўда, што я не зьвярнуў увагі адкуль ён піша ;)
тады адказ яшчэ прасьцейшы ;)

Абсалютная рацыя. Польшча гэта цудоўная і камфортная краіна

то так. сіроп ў піва льюць. ненавіджу.

але ж гэта на выбар. ніхто проста так сіропу не налье.

ўсё роўна падазрона.

У Польшчы кажуць, што z syropem piją tylko pedały:))

ня ўсё яшчэ згублена ;)

  • 1