[info]hurnievic


Падарожжа па Скандынавіі


Памяці 128-мі
[info]hurnievic
Гэта гісторыя пра тое, як адным травеньскім ранкам савецкія партызаны расстралялі 128 мірных жыхароў заходнебеларускай вёскі Налібокі. Першы час я пачуў гэты аповяд, калі мне было 10 год, ад сваёй бабулі. Яе гісторыя гучала для мяне тады як фантыстыка. На мітынгах у Дзень Перамогі я чуў іншае, у школе мне казалі зусім другое, у кніжках пра гэта не было ані слова. Сваёй бабулі я доўгі час не верыў. Лічыў, што 80-гадовая жанчына нешта наблытала альбо наўмысна выдумляе.

Паліна Рэспубліка на "Белсаце"
[info]hurnievic

"Два на два": распад СССР
[info]hurnievic


У суботу на Белсаце.

"Два на два": справа "мінскіх тэрарыстаў
[info]hurnievic
  • 3
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Пытанне дня
[info]hurnievic
Прачытаў, што мужчыны ў Польшчы здраджваюць часцей, чым жанчыны. Сярод мужчын, прынамсі адзін раз, зраджавалі сваім партнёрам - 34%, а сярод жанчын - 19%. Пытанне дня - з кім здраджаюць польскія мужчыны?

Вока за вока?
[info]hurnievic
Аказваецца, што Любоў Кавалёва (маці асуджана на расстрэл за тэракт у мінскім метро) жыве ў Мінску ў сям'і пацярпелых ад тэракту. Яны самі прапанавалі ёй спыніцца ў іх кватэры. Што тут можна яшчэ дадаць!?

(no subject)
[info]hurnievic
Пару дзён таму я падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання Дзмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву. І прычына не толькі ў тым, што я не веру беларускай судовай сістэме. Я падпісваюся пад кожнай петыцыяй супраць варварства і дзікунства, якая трапляе мне ў вочы. Так было ў выпадку прысудаў у Іране, ЗША й Афрыцы. Я супраць смяротнага пакарання ў прыныце. Я перакананы, што дзяржава не мае права забіваць, каб даказаць, што забіваць нельга, што забіваць – гэта дрэнна.


Нашы ў Ізраілі
[info]hurnievic



27-гадовая беларуска распранаецца перад аб’ектывам уласнага фотаапарата. Юлія Гарадзінская робіць фурор у сьвеце фатаграфіі сваімі эратычнымі аўтапартрэтамі. Юля не саромеецца распранацца перад уласнай камэрай, яе здымкі эратычныя й сэксуальныя. На яе фота няма нікога апрача яе самой.

Рэха нарвежскай трагедыі
[info]hurnievic
Славамір Адамовіч: Брэйвік – нармальны й адэкватны грамадзянін. Было б вельмі проста сьпісаць усё на аднаго чалавека. Ня думаю, каб нарвэжцы былі ажно настолькі недалёкімі, каб так зрабіць.

Дзьмітры Плакс: Cусьветнавядомы швэдзкі дабрабыт пабудаваны імігрантамі. Можна набраць фактаў і пра злачынцаў, якія паходзяць не са Швэцыі й г.д. Але ж злачынствы ўчыняюцца не нацыянальнасьцямі, а людзьмі. 

Нават і мільён можа быць ні чым, калі кожны сам сабе
[info]hurnievic
Ларыса Геніюш расказвала мне такую гісторыю. Яе знаёмы быў у ГУЛАГу. Іх спачатку сагналі ў вялізны барак, там былі тысячы людзей. І вось выдзяляюць хлеб на ўвесь барак. Вызначылі людзей, якія гэта рабілі. Хлеб прыносілі, адчыняліся дзьверы і ўваходзілі тры крымінальнікі з нажамі й забіралі гэты хлеб. І так кожны дзень. Усе галадаюць, і тысячы людзей нічога ня могуць зрабіць супраць трох крымінальнікаў, таму што кожны сам сабе. Нават і мільён можа быць ні чым, калі кожны сам сабе. Скончылася гісторыя тым, што першымі аб’ядналіся эстонцы. У іх была аснова для аб’яднаньня, яны адчувалі, што “мы – эстонцы, свабодны народ”. Яны кінуліся на гэтых бандытаў, і тады кінуўся ўвесь барак. Гэта гісторыя, але яна вельмі павучальная да таго, што рэжым хоча запалохваць усіх і не дапусьціць да кансалідацыі людзей. Трэба, каб кожны адказваў толькі за сябе, і каб кожнага можна было палохаць. Таму трэба шукаць такія стратэгіі, якія яднаюць людзей на агульных інтарэсах, каб яны адчулі локаць адзін аднаго, вось тады можна будзе змагацца.

(Зянон Пазьняк, інтэрвію са жніўня 2010 г.)
  • Leave a comment
  • Add to Memories

You are viewing [info]hurnievic's journal